8 лютага ў вёсцы Сірод Калінкавіцкага раёну апэратыўная група міліцыі затрымала чарнобыльскага ліквідатара, інваліда 2-й групы Васіля Сіліверст.

2006 2006-02-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. У бібліятэцы сельскага Дому культуры Васіль Сіліверст зьвярнуў увагу на стэнд зь біяграфіяй Аляксандра Лукашэнкі. Спадар Сіліверст зрабіў заўвагу супрацоўніцы, што агітацыя за прэтэндэнтаў на прэзыдэнта яшчэ не пачалася. Ён параіў зьняць агітацыйны матэрыял. Калі супрацоўніца адмовілася гэта зрабіць, Васіль Сіліверст зьняў біяграфію са стэнда сам. За гэта і быў пакараны.

З райаддзелу міліцыі Васіля Сіліверста адвезьлі ў шпіталь, дзе ён знаходзіўся і сёньня. З нагоды інцыдэнту Васіль Сіліверст сказаў: "Зайшлі ў Сіродзе ў Дом культуры. Стаяў стэнд, на якім былі партрэт і біяграфічная даведка прэзыдэнта Лукашэнкі. Я сказаў, што агітацыя яшчэ не распачалася, трэба яе зьняць. Не зьнялі. Я сам зьняў. Прыехала начальніца аддзелу культуры, участковы і опэргрупа. Трымалі мяне больш за пяць гадзінаў, у тым ліку і на сьнезе, як злачынцу. Атрымаў абмаражэньне. Затым пагрузілі ў хуткую дапамогу і прывезьлі ў Калінкавіцкі райаддзел міліцыі. Цяпер я ляжу ў кардыялёгіі і вельмі дрэнна сябе адчуваю".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства