Аляксей Марачкін. Як суадносіцца душа мастака з выбарчай працай?

2010 2010-09-30T14:52:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marochkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння адбылося першае паседжанне Мінскай абласной выбарчай камісіі, у склад якой увайшлі два прадстаўніка дэмакратычных сіл: Людміла Аляксейчык (Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”) і Аляксей Марачкін (грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне”). Прысутнічалі ўсе 13 яе членаў.

Аб сваіх уражаннях ад уключэння ў склад камісіі і прайшоўшага мерапрыемства расказаў Аляксей Марачкін.

— Ці былі спадзяванні, што Вы ўвойдзеце ў склад камісіі?

— Шчыра кажучы, для мяне гэта сталася нечаканасцю. Я ішоў ад БНФ, мяне рэкамендавала грамадскае аб’яднанне, таму адмаўляцца ад гэтай працы я не збіраюся. Буду кантраляваць, наколькі гэта будзе магчыма, як прымаюцца рашэнні па скаргах і пытаннях, што дасылаюцца па Мінскай вобласці.

— Што адбывалася на першым паседжанні?

— Вырашылі першачарговыя задачы: абралі старшыню — юрыста Аляксея Васільева, сакратаром камісіі прызначана Аляксандра Таранда. Дарэчы, абодва гэтыя людзі ўжо займалі адпаведныя пасады на мінулых выбарах. Мы атрымалі пасведчанні членаў камісіі і Выбарчы кодэкс Беларусі. Увогуле ўсё атрымалася досыць хутка і спакойна для першага мерапрыемства. На паседжанні было зазначана таксама, што такі шырокі спектр членаў камісіі склаўся упершыню.

— Якой будзе Ваша далейшая праца ў камісіі?

— Буду рэагаваць на ўсе заўвагі, што паступаюць у бок Мінскай вобласці — гэта сапраўды важная праца. На наступным паседжанні я збіраюся падняць моўную праблему. І Выбарчы кодэкс, і пасведчанні членам камісіі выдалі на рускай мове, і я лічу гэта парушэннем моўнай практыкі і не збіраюся пакідаць без увагі. Збіраюся таксама цесна кантактаваць са сваёй калегай, Людмілай Аляксейчык, з якой толькі мы ўдвух апынуліся ў камісіі з боку дэмсіл.

— Як суадносіцца і ўжываецца Ваша душа мастака з выбарчай працай?

— Я не першы дзень і ў палітыцы, і ў БНФ. У мяне існуе ўласны позірк на некаторыя рэчы, які можа не суадносіцца з меркаваннем кіраўніцтва Фронту, але ж гэта не прычына, каб выходзіць з партыі. Я хвалююся і за лёс БНФ, і за лёс выбараў. Вельмі хочацца, каб нашы прэтэндэнты ў прэзідэнты выйшлі на адзінага кандыдата. Яшчэ не позна зрабіць гэта, і нават самы час дамаўляцца менавіта зараз, калі вядзецца збор подпісаў. Збіраючы подпісы кожны сам за сябе, апазіцыя праяўляе эгацэнтрызм, які працуе не на карысць агульнай справе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international