Салігорск: Выбары ўзяты пад кантроль ідэолагаў

2010 2010-09-30T11:41:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavelichalka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 верасня старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі зацвердзіў план арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў на тэрыторыі Салігорскага раёна(http://spring96.org/files/misc/saligorsk-dakument.doc). Дакумент знаходзіўся ў вольным доступе на адмысловай старонцы афіцыйнага сайту выканкаму прысвечанай выбарам, але праз некалькі дзён пасля публікацыі ён быў прыбраны.
План складаецца з дух частак: арганізацыйныя мерапрыемствы і ідэалагічныя. Апошняя частка выклікае асаблівую цікавасць. Так на аддзел ідэалагічнай працы райвыканкаму ўскладзены абавязак тлумачэння палажэнняў Выбарчага кодэксу сярод ідэалагічнага актыву ў працоўных калектывах раёна, а таксама правядзенне нарады-вучобы па пытаннях ідэалагічнага забеспячэння падрыхтоўкі і правядзення выбараў з намеснікамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, адказных за ідэалагічную працу. Таксама аддзел ідэалагічнай працы мусіць кантраляваць змяшчэнне ў мясцовай газеце "Шахцёр" і на тэлеканале "СТК" матэрыялаў аб хадзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў, увядзенне тэматычных старонак і рубрык.
Адказнымі за правядзенне інфармацыйна-асветніцкай працы з моладдзю прызначаны аддзел ідэалагічнай працы выканкаму, Аддзел па справах моладзі і грамадскае аб'яднанне БРСМ. Штодзённа ідэолагі райвыканкаму мусяць вывучаць (збіраць і аналізаваць дадзеныя) "грамадска-палітычную сітуацыю ў раёне і маральна-псіхалагічны клімат у працоўных калектывах". Ідэалагічны аддзел цягам перадвыбарчай кампаніі абавязаны "прыцягваць дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў да ўдзелу ў працы інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў." Да таго ж аддзел ідэалогіі павінен правесці сустрэчы з прадстаўнікамі раённых структураў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў "па пытаннях іх удзелу ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Арганізацыя працы назіральнікаў у выбарчых камісіях ад працоўных калектывах, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў ізноў ускладзена на ідэалагічны аддзел.
План падпісаны начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай працы Салігорскага райвыканкаму Віталіем Коханам, які да таго ж з'яўляецца сябрам Салігорскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international