Бялынічы: у складзе камісіі – знаёмыя ўсе твары

2010 2010-09-30T11:06:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belynichi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Бялынічы, што ў Магілёўскай вобласці, 27 верасня прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама. У выніку пасяджэння была створаная Бялыніцкая раённая камісія па выбарам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у складзе 13 чалавек.

Абсалютная большасць сяброў новастворанай камісіі ўжо былі ў складзе адпаведнай раённай камісіі падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў вясной гэтага года. З 13 членаў камісіі 5 чалавек вылучаны рознымі працоўнымі калектывамі: 2 - ад працоўных калектываў упраўленняў Бялыніцкага райвыканкама, 2 – ад працоўных калектываў мясцовых аддзяленняў “Беларусбанка” і “Белаграпромбанка”, 1 – ад працоўнага калектыва Бялыніцкага фізкультурна-аздараўленчага комплека (яго дырэктар). У складзе камісіі 4 чалавекі прадстаўляюць грамадскія арганізацыі – БРСМ, ветэранаў, ГА “Белая Русь”. Ад прафсаюзаў у склад камісіі вылучана начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава. Яшчэ чатыры чалавекі вылучаны ад выбаршчыкаў шляхам збору подпісаў і падачы заяў. На здзіўленне, выбаршчыкі вылучалі таксама толькі працаўнікоў розных аддзелаў райвыканкама і супрацоўнікаў ідэалагічнай сферы.

Старшынёй камісіі, хутчэй за ўсё, будзе абраная Ірына Фурсава, якая ўжо неаднаразова ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях у якасці аднаго з кіраўнікоў камісій раённага ўзроўню. У інтэрв’ю газеце “Белорусская нива” сваё жыццёвае крэда Ірына Уладзіміраўна сфармулявала так: “Не заискивать, не заигрывать, а убеждать. Только тогда люди пойдут за тобой!».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international