Магілёў: Упершыню за 16 год праваабаронцу пусцілі на першае паседжанне райвыбаркама

2010 2010-09-29T14:40:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Сёння, 29 верасня, упершыню за апошнія 16 год праваабаронца Барыс Бухель здолеў патрапіць на першае паседжанне Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі, якое  адбывалася ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

“Пасяджэнне цягнулася ўсяго 15 хвілін. За гэты час былі выдадзены пасведчанні членам выбарчай камісіі, заслухана ўступнае слова прадстаўніка гарвыканкама і на безальтэрнатыўнай аснове быў абраны старшыня выбарчай камісіі, яго намеснік і сакратар, - гаворыць Барыс Бухель. - Кіраўніком стаў ужо правераны кадр - спадар Кажэмякін, які неаднаразова прымаў удзел у працы выбарчых камісій”.

З 13 сябраў камісіі прысутнічалі 12. Праваабаронца адзначае, што на паседжанні прысутнічаў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Андрэй Каваленка, але ён не ўмешваўся ў працу сябраў камісіі.

Нагадаем, што ў складзе Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі адсутнічаюць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international