Аршанскі гарвыканкам апублікаваў два ўзаемавыключаючыя тэксты пастановы аб месцах, дзе забаронены збор подпісаў

2010 2010-09-29T17:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sait_arshanskaga_vykankamu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарвыканкам не перастае здзіўляць грамадскасць сваімі рашэннямі. Так, 23 верасня 2010 года ім была прынята пастанова № 1371 “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”, якая была апублікавана ў мясцовай “Аршанскай газеце” за 28 верасня і змешчана на афіцыйным сайце гарвыканкама.

Дзіўна, што два тэксты гэтай пастановы адрозніваюцца адзін ад аднаго як неба і зямля. Так, у пастанове № 1371, якая змешчана на сайце, пікетаванне нельга праводзіць сярод іншага на аб'ектах гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання насельніцтва і на прыпынках грамадскага транспарта. А ў пастанове № 1371, якая апублікавана ў газеце, гэтых месцаў няма ў пераліку забароненых для пікетавання.

Затое газетны варыянт забараняе правядзенне пікетавання ў грамадскім транспарце, што ў варыянце, змешчаным на сайце, не забараняецца.

Вось і гадайце, шаноўныя выбаршчыкі, якому з варыянтаў пастановы можна верыць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international