Бабруйск: Фармаванне камісіі - хутка і закрыта

2010 2010-09-29T12:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На паседжанне не пусцілі старшыню бабруйскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Лацінскага, які   вылучаўся ў гарадскі выбаркам, і праваабаронцу Ігара Ходзьку.

-Паседжанне прайшло вельмі хутка, за 16 хвілінаў, - распавядае Сяргей. - На ім прысутнічалі ўсе знаёмыя, у тым ліку і па мінулых выбарах, асобы: старшыня гарвыканкама Дзмітры Бонахаў, Уладзімір Вяткін - нязменны старшыня гарадской выбарчай камісіі падчас некалькіх мінулых выбарчых кампаній, Аляксандр Казак - галоўны рэдактар гарвыканкамаўскай газеты "Бабруйскае жыццё", Аляксандр Маркачоў - начальнік ідэалагічнага аддзела гарывканкама і іншыя.

Падчас апошніх мясцовых выбараў Сяргей Лацінскі здолеў патрапіць на паседжанне. Ён адзначыў, што тады фармаванне прайшло таксама хутка, бо галасавалі спісам.

-Думаю, што на гэты раз галасавалі аналагічна, па спісах, якія былі загадзя падрыхтаваныя – кажа С.Лацінскі.- Дзіўна, але не выявілі жадання патрапіць на паседжанне іншыя прадстаўнікі дэмсілаў нашага горада, ніхто з іх проста не прыйшоў.

Пасля паседжання Сяргей спрабаваў даведацца, хто ўключаны у камісію, але даведаўся толькі, што не прайшоў ён сам. Яму паведамілі, што спісы будуць апублікаваныя ў гарадскіх газетах на працягу трох дзён.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international