У склад Гродненскай абласной камісіі ўключаны прадстаўнік АГП

2010 2010-09-29T12:18:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ohp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 29 верасня, была сфармаваная Гарадзенская абласная ТВК. У яе склад было вылучана 20 кандыдатур. У выніку камісія была сфармаваная з 13 чалавек. Кандыдатуры паасобку не абмяркоўваліся. Быў зачытаны прапанаваны спіс з 13 чалавек, за які і прагаласавалі члены аблвыканкаму і прэзідыўму абласнога Савета. У склад Гарадзенскай абласной ТВК патрапіў прадстаўнік Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Віктар Какарэка. А вось прадстаўніку Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Анатолю Іванчыку месца ў складзе Гарадзенскай абласной ТВК не знайшлося.

Назіральнікі адзначылі характэрную асаблівасць фармавання ТВК: калі ў склад камісіі прапаноўваецца вылучэнец дэмакратычнай партыі, то, як правіла колькасць прэтэндэнтаў у ТВК перавышае максімальна дапушчальную, але калі апазіцыйныя партыі не вылучаюць сваіх прадстаўнікоў, колькасць вылучаных там дакладна супадае з максімальнай колькасцю, з якой можа складацца ТВК.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international