У склад Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі ўвайшлі толькі прадстаўнікі ўлады

2010 2010-09-29T10:55:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 верасня адбылося сумеснае паседжанне Салігорскага выканкаму і прэзідыуму мясцовага Савету дэпутатаў, на якім быў сфармаваны склад Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі. У склад камісіі ўвайшло 13 чалавек, абсалютную большасць якіх складаюць адказныя ідэалагічныя работнікі.
На першы погляд склад камісіі выглядае досыць дэмакратычна. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ад працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў, партый і грамадзяне вылучаныя шляхам збору подпісаў. Але ж за вонкавым плюралізмам хаваецца недэмакратычная рэчаіснасць. Сярод трынаццаці сяброў камісі два чалавекі з'яўляюцца супрацоўнікамі выканкаму: загадчык па арганізацыйнай працы райвыканкаму Кохан Віталь вылучаны праз збор подпісаў, а начальнік аддзела кіравання райвыканкаму вылучана мясцовай структурай прафсаюза работнікаў. Яшчэ адным прадстаўніком прэзідэнцкай "вертыкалі" у складзе камісіі з'яўляецца старшыня раённага Савету дэпутатаў Лідзія Клішэвіч, вылучаная ад грамадскай арганізацыяй "Беларускі саюз жанчын". У склад камісіі увайшлі два прадстаўнікі буйных праўладных структур: сакратар Салігорскай раённай арганізацыі "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Юлія Рудзеня і старшыня Салігорскай раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Астатнія сябры Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі па выбарах Прэзідэнта з'яўляюцца адказнымі ідэалагічнымі работнікамі альбо кіраўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў і устаноў раёна.
Адсутнасць у складзе камісіі дэмакратычных і незалежных грамадскіх структур робіць практычна немагчымым грамадскі кантроль за яе дзейнасцю, што выклікае натуральнае хваляванне адносна дэмакратычнасці правядзення выбараў у Салігорскім рэгіёне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international