Баранавічы: Гарадскую выбарчую камісію сфармавалі за 9 хвілін

2010 2010-09-29T10:35:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pasjadzh-harvyk-28092010-baranaviczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 верасня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта па стварэнні гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ. На пасяджэнні, якое цягнулася ўсяго 9 хвілінаў, прысутнічалі карэспандэнты недзяржаўнай газеты “Intex-press”, мясцовага тэлебачання, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, праваабаронцы.

У спісе вылучаных у склад Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі было 19 прэтэндэнтаў, двое з якіх  прадстаўлялі гарадскую партыйную структуру “Справядлівы свет” (Віктар Цяпін) і недзяржаўнае грамадскае аб'яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” (Віктар Сырыца).

Адкрытага абмеркавання і галасавання па кандыдатурам у склад выбарчай камісіі не было. Супрацоўнікі гарвыканкама і гарсавета толькі зацвердзілі загаддзя прапанаваны спіс Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў складзе 13 асоб. У гэты спіс не трапілі актывісты апазіцыйнай палітычнай структуры і ТБМ. Сябрамі Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі сталі толькі прадстаўнікі КПБ і “Белай Русі”, “Беларускага саюза жанчын”, БРСМ, саюза ветэранаў, Беларускага саюза афіцэраў, прафсаюза дзяржаўных устаноў.

Такім чынам, як і раней, “цудаў” у Баранавічах не адбылося – прадстаўнікам дэмакратычных структур не знайшлося месца ў гарадской выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international