Гомель: Чыноўнікі ператварыліся ў грамадскіх дзеячаў

2010 2010-09-29T10:29:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 верасня была створана Гомельская абласная выбарчая камісія, у склад якой увайшлі 13 чалавек, пераважная большасць якіх (10 чалавек) — прадстаўнікі палітычных партый ды грамадскіх аб'яднанняў. На ўключэнне ў склад камісіі прэтэндавалі прадстаўнікі 6 партый — АГП, БНФ, «Справядлівы свет», КПБ, ЛДП і РППіС, але ўключаны былі толькі тры чалавекі - ЛДП, КПБ і РППіС. Астатнія — прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і тыя, хто вылучыўся шляхам падачы заяваў грамадзян.

Зазначым, што 6 з 13 сяброў камісіі ўжо працавалі на мінулых выбарах у мясцовыя саветы. І зноў жа, як на мінулых выбарах, чыноўнікі прайшлі ў камісію як прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, ад ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» трапіла ў камісію Маргарыта Жорава. Праўда, не удакладняецца, што яна з'яўляецца намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, а таксама з'яўляецца членам Савета Рэспублікі, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.

У абласной камісіі і Міхаіл Жукевіч — прадстаўнік абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры. Відаць, недзе і працуе ён у культурнай сферы, хоць нядаўна і быў Жукевіч намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама, а яшчэ раней узначальваў савет пра справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

У камісіі і старшыня абласнога савета ветэранаў Міхаіл Ігнаценка, і рэктар інстытута ўдасканальвання настаўнікаў Надзея Котава. Праўда, яна трапіла ў камісію як прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Як сябра КПБ трапіў у камісію па «партыйнай квоце» прарэктар Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога Станіслаў Пракапенка.

Як прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» вылучыліся ў камісію галоўны пазаштатны валеолаг упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, загадчык аддзела грамадскага здароўя Галіна Саланец і намеснік рэдактара абласной газеты «Гомельская праўда» Ніна Злыдзенка. Дарэчы, працавалі гэтыя жанчыны і на мінулых выбарах у мясцовыя саветы.

Нязменна ў абласной камісіі прысутнічае, гэтым разам трапіўшы шляхам падачы заявы грамадзян, намеснік начальніка арганізацыйна-кадравага ўпраўлення аблвыканкама Аляксандр Усаў, прынамсі, як і дырэктар агракамбіната «Паўднёвы» Міхаіл Карнадуд (таксама шляхам падачы заяў грамадзян).

Цікава, што на гэтых выбарах пры стварэнні камісіі прысутнасць членаў «ад працоўных калектываў» была мінімальнай — адзін чалавек, ад філіяла «Белдзяржстраха» вылучылі Мікалая Стоша. На мінулых выбарах ён быў старшынёй камісіі.

Яшчэ адна з асаблівасцей новай камісіі з былымі кадрамі — адсутнасць сябраў БРСМ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international