Мазыр: Склад раённага выбаркаму – амаль нязменны

2010 2010-09-28T19:55:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/small-business.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль нязменнай засталася Мазырская раёная выбарчая камісія з 13 чалавек - як з апошняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы, так і папярэдніх, пачынаючы з 2004 года. І нават не чакаючы першага паседжання, можна дакладна назваць яе кіруючы склад - ён звычайна таксама нязменны і цалкам падкантрольны мясцовай адміністрацыі. Старшыня камісіі – Пашынскі Міхал Мікалаевіч, кіруючы справамі  Мазырскага райвыканкама, намеснік старшыні –  Прыходзька Юлія Міхайлаўна, дырэктар Мазырскага дзяржаўнага медычнага каледжа, сакратар камісіі – Байкова Вераніка Анатольеўна, начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. Астатнія сябры камісіі – спрэс кіраўнікі ўстановаў і прадпрыемстваў.

У Мазырскі райвыканкам і прэзідыум Мазырскага райсавета паступіла ўсяго 17 заяваў, пратаколаў па вылучэнні прадстаўнікоў ў склад раёнай выбарчай камісіі. З іх 6 заяваў ад грамадзян шляхам збора подпісаў, 5 пратаколаў сходаў грамадскіх аб’яднанняў, 2 пратаколы ад кіруючых органаў палітычных партыяў – Мазырскіх раёныхй арганізацыі КПБ і партыі “Справедлівы свет”, 4 пратаколы  сходаў працоўных калектываў.

У працоўных калектывах, як звычайна, самымі дасведчанымі ў выбарчых справах і маючымі больш вольнага часу без шкоды для працы прадпрыемства з’яўляюцца іх кіраўнікі. Сярод грамадскіх аб’днанняў “традыцыйна” праяўляюць актыўнасць прадзяржаўныя – арганізацыя ветэранаў, БРСМ, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, прафсаюзы.

Адзіны дэмакратычны прадстаўнік - ад апазіцыйнай партыі “Справедлівы свет” - юрыст Бокава Е.Ю. аказалася непажаданай для працы ў камісіі і ў яе склад не ўвайшла.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international