У Жодзіне за распаўсюд газеты “Тут і цяпер” затрыманы моладзевы актывіст

2010 2010-09-28T18:56:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 верасня ў 21 гадзіну ў Жодзіне ў пад'ездзе шматпавярховага дому нарадам міліцы быў затрыманы і дастаўлены ў Жодзінскі ГАУС моладзевы актывіст Андрэй Зубра. Нагодай для затрымання была названа неабходнасці высвятлення асобы.

Андрэя пратрымалі ў аддзяленні міліцыі 3 гадзіны і адпусцілі. За гэты час у яго ўзялі пісьмовыя тлумачэнні па факце знаходжання ў яго незалежных друкаваных матэрыялаў і склалі пратакол аб выманні 216 асобнікаў газеты "Тут і цяпер".

Як паведаміў Андрэй Зубра, супрацоўнікі міліцыі званілі ягоным бацькам, а назаўтра ўжо пра інцыдэнт з затрыманнем ведала і ягонае кіраўніцтва на працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international