Барысаў: АГП аспрэчвае ў судзе неўключэнне ў камісію свайго прадстаўніка

2010 2010-09-28T18:21:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ogp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння Савет Барысаўскай раённай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі падаў у Барысаўскі раённы суд скаргу на неўключэнне ў склад Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі свайго прадстаўніка Рэгіны Вільтоўскай.

Прычынай для скаргі стала не толькі неўключэнне ў склад камісіі прадстаўніка партыі, але і той факт, што на паседжанне органа па фарміраванні камісіі не была запрошаная другі прадстаўнік партыі - Марына Статкевіч. Апавяшчэнне яе аб часе і месцы правядзення паседжання спецыяльна агаворвалася ў заяве Барысаўскай раённай арганізацыі АГП. «Статкевіч М. І. патрапіла на паседжанне органа, які фарміруе склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, толькі дзякуючы сваёй пільнасці і настойлівасці», - указваецца ў скарзе.

«На жаль, вымушаны канстатаваць, што ў чарговы раз было парушана наша права не толькі мець свайго прадстаўніка ў тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, але і ведаць, на якой падставе, з улікам якіх крытэраў орган, які фарміруе камісію, не ўключыў нашага прадстаўніка ў склад камісіі» , - гаворыцца ў скарзе.

У адпаведнасці з арт.34 Выбарчага кодэкса РБ суд абавязаны разгледзець скаргу на працягу трох дзён. Тады і стане зразумела, чаму прадстаўніка АГП не ўзялі ў склад тэрытарыяльнай камісіі, у той час як палітычныя партыі прадстаўлены ў камісіі толькі Камуністычнай партыяй Беларусі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international