У кватэры Паўла Батуева адбыўся вобшук

2006 2006-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода Актывіст дэмакратычнага руху Павал Батуеў адсутнічаў дома ў Салігорску, і наагул у Беларусі, калі міліцыя з санкцыі пракурора аглядала кватэру. Павал Батуеў рыхтуе запыт у пракуратуру пра правамернасьць вобшуку.

Павал Батуеў фігуруе ў крымінальнай справе, узбуджанай супраць Зьмітра Касьпяровіча, якога вінавацяць у зрываньні дзяржаўнага сьцягу з будынку Менгарвыканкаму.

Зьміцер Касьпяровіч, Павал Батуеў а таксама Зьміцер Гаўрусік былі затрыманыя 17 студзеня. Зьміцер Касьпяровіч дагэтуль застаецца пад вартай як падазраваны ў злосным хуліганстве і зьнявазе дзяржаўных сымбаляў. Вось камэнтар Паўла Батуева:

Акалічнасьці вобшуку Павал Батуеў ведае са словаў свайго бацькі: “Бацька сказаў, што чалавек, які рабіў вобшук, сказаў, што ён шукае ўлёткі, і рознага кшталту літаратуру. На жаль, мой бацька ня вельмі дасьведчаны ў юрыдычных пытаньнях. Ён не запатрабаваў ані копію пратакола вобшуку, ані копію санкцыі пракурора, ані прозьвішча пракурора, які ладзіў гэты вобшук”.

Павал Батуеў спадзяецца, што запыт у пракуратуру пра правамернасьць вобшуку дазволіць высьветліць у якім статусе ён фігуруе ў справе: падазраванага ці сьведкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international