Бабруйск: Прысутнасць назіральнікаў на паседжаннях – “неправамоцная”

2010 2010-09-28T17:18:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hodzka_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральны офіс БХК загадзя дасылаў гарадскім уладам заяву аб накіраванні двух сваіх прадстаўнікоў на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій. Праваабаронцы спаслаліся на ч.1 арт.13 Выбарчага кодэкса РБ, у адпаведнасці з якой падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна. Таксама ў заяве прагучала просьба паведаміць назіральнікам пра час і дату правядзення паседжанняў.

Але Яўген Чапурышкін, які быў накіраваны ў Бабруйскі раён, не быў папярэджаны, - інфармацыя пра час і дату правядзення паседжання нідзе не з’яўлялася, і таму фармаванне камісіі прайшло без яго ўдзелу. А сёння, 28 верасня, у цэнтральны офіс БХК па факсу прыйшоў адказ ад бабруйскіх чыноўнікаў, у якім яны адмовілі бабруйскім назіральнікам у магчымасці прысутнічаць на паседжаннях, бо гэта “неправамоцна”.

Кіруючая справамі гарвыканкама Людміла Пагуда спаслалася на артыкул 34 Выбарчага кодэкса РБ, паводле якога “на паседжаннях органаў, які ствараюць камісіі, маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадскіх арганізацыяў, працоўных калектываў, грамадзянаў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі”.

Варта адзначыць, што інфармацыя пра паседжанне, на якім будуць створаныя выбарчыя камісіі Ленінскага і Першамайскага раёнаў Бабруйска з’явілася сёння на сайце Бабруйскага гарвыканкама. Там пазначаны час і месца яго правядзення.

На заўтрашняе паседжанне збіраецца пайсці бабруйскі праваабаронца Ігар Ходзька, які, з улікам адмовы чыноўнікаў, паспрабуе туды патрапіць як звычайны грамадзянін і выбаршчык.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international