«Людзі проста забыліся, якімі павінны быць свабодныя выбары ...»

2010 2010-09-28T17:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-hulak.jpg
Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна") і Алег Гулак (БХК)

Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна") і Алег Гулак (БХК)

28 верасня на сайце «Белорусских новостей» прайшла онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Гасцямі рэдакцыі былі старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

16 вер БХК і «Вясна» абвясцілі старт сумеснай кампаніі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі. Праваабаронцы маюць намер даць ацэнку выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў і давесці свае высновы да беларускай і міжнароднай грамадскасці.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» маюць намер выставіць 80 доўгатэрміновых назіральнікаў і 600 кароткатэрміновых, якія асаблівую ўвагу будуць надаваць яўцы выбаршчыкаў.
«Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з'яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Мы не прадстаўляем палітычныя партыі, а таксама якіх-небудзь палітычных дзеячоў... Увесь выбарчы працэс будзе ацэньвацца намі неперадузята, зыходзячы выключна з прынцыпаў свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў, пры якіх народ нашай краіны можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні сваёй краінай і выбар кіраўніка дзяржавы», - гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Адказы праваабаронцаў на пытанні чытачоў чытайце на сайце Naviny.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international