Бабруйск: Улады выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс

2010 2010-09-28T13:50:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што ўчора, 27 верасня, дырэктараў сярэднеадукацыйных школ збіралі ў адміністрацыях Ленінскага і Першамайскага раёнаў горада. На сходах дырэктарам далі загад, каб яны ў бліжэйшы час запрасілі бацькоў у школы.

Вядома, што на гэтых бацькоўскіх сходах будуць прысутнічаць сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Таксама дырэктары САШ атрымалі даручэнне стварыць на гэтых сходах максісмальна добрыя ўмовы для іх правядзення.

Зыходзячы з практыкі мінулых выбарчых кампаній, бабруйскія праваабаронцы выказалі меркаванне, што хутчэй за ўсё бацькоў папросяць прынесці з сабой у школы пашпарты, каб паставіць подпісы за патрэбнага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international