Беларусь можа вярнуцца да непрынятых рэкамендацый ААН

2010 2010-09-27T13:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тое, што Беларусь не прыняла 18 рэкамендацый ААН, не азначае, што дзяржава да іх не вернецца і што яны не могуць быць выкананы. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў.

"Мы не прынялі 18 рэкамендацый, якія лічым заўчаснымі або не адпаведнымі мэтам развіцця нашай дзяржавы", - сказаў ён, адзначыўшы, што гэта, у прыватнасці, датычыцца галіны змянення выбарчага заканадаўства, якое "мы змянілі ў пачатку года з улікам рэкамендацый АБСЕ". Таксама Беларусь не прыняла рэкамендацыі, якія датычацца змяненняў заканадаўства аб СМІ, бо яно было зменена з улікам рэкамендацый АБСЕ ў мінулым годзе.

"Мы лічым заўчасным пераглядаць гэтыя законы, сёння больш важна канцэнтравацца на правапрымяняльнай практыцы, - адзначыў пастаянны прадстаўнік. - Развіццё структур грамадзянскай супольнасці ў Беларусі выглядае не горш, чым у іншых краінах".

Беларусь - не адзіная краіна, якая не прыняла асобныя рэкамендацыі ААН. Так, Італія адхіліла 12 рэкамендацый, Нарвегія - 18, Егіпет - 25. "Дзяржавы не бяруць на сябе абавязацельствы, якія не могуць выканаць", - растлумачыў Міхаіл Хвастоў.

Большую частку (76 з 94) рэкамендацый Беларусь прыняла на пасяджэнні 15-й сесіі Савета па правах чалавека ААН 23 верасня ў Жэневе. Паводле слоў прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, 94 рэкамендацыі - гэта ўзровень ніжэйшы за сярэдні. Так, Швецыя пры разглядзе свайго даклада атрымала 149 рэкамендацый, Іспанія - 137, Егіпет - 165. "У час абмеркавання даклада многія краіны гаварылі аб дасягненнях Беларусі па забеспячэнню сацыяльных, культурных і адукацыйных правоў беларускіх грамадзян", - адзначыў ён.

"У гэтай сферы няма выдатнікаў і няма двоечнікаў. У кожнай краіны ёсць свае праблемы", - заўважыў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international