Абарона касцёла Святога Язэпа працягваецца.

2010 2010-09-28T12:54:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasciol_bernandzincau.jpg

 27 верасня да касцёла Святога Язэпа прыйшлі каля дваццаці чалавек. Акцыя прайшла без затрыманняў.

Павал Севярынец распавёў прысутным пра круглы стол, які мае адбыцца 29 верасня на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Па яго словах, да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя гісторыкі, юрысты, праваабаронцы, прадстаўнікі Цэркваў, журналісты. Удзельнікі акцыі занатавалі свае пытанні да ўдзельнікаў круглага стала на вялізным аркушы паперы.

Таксама Севярынец паведаміў найбліжэйшыя планы адносна штодзённай акцыі каля Касцёла. 28 верасня мае адбыцца роварны прабег вакол кляштарнага комплекса. 30 верасня перад абаронцамі Касцёла выступіць палітык Мікалай Статкевіч. Таксама плануецца запрасіць да ўдзелу ў штодзённай акцыі пісьменніка Уладзіміра Арлова і рэп-выканаўцу Vincent’а.

Удзельнікі акцыі прынялі ўдзел у конкурсе на найлепшае веданне Святога Пісання. 

З 16 верасня ў Мінску праходзяць штодзённыя акцыі ў абарону кляштара бернардзінцаў з касцёлам святога Язэпа. Грамадскія актывісты і вернікі збіраюцца пад сценамі зачыненай святыні штодня а 19-й гадзіне. Нягледзячы на намаганні грамадскасці і хрысціян, улады не вяртаюць вернікам святыню, размешчаную ў цэнтры сталіцы.

7 жніўня 2001 года на касцёл святога Язэпа быў зарэгістраваны рымска-каталіцкі прыход, а ў пачатку 2007 года ваенная камендатура вызваліла памяшканні кляштара. У касцёле размяшчаюцца фонды двух дзяржаўных архіваў.

На працягу апошніх пяці гадоў вернікі штодня моляцца пад сценамі святыні, у дзяржструктуры накіраваны дзесяткі зваротаў. У 2007 годзе хрысціянскія актывісты сабралі больш за 30 тыс. подпісаў пад зваротам з просьбай вярнуць кляштар, але становішча не змянілася. Вясной пачалася рэканструкцыя будынкаў кляштара пад гасцінічны комплекс.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international