Святлана Завадская: Галоўная праблема ў Беларусі -- адсутнасць альтэрнатыўнай інфармацыі

2006 2006-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Галоўная праблема ў Беларусі - гэта адсутнасць альтэрнатыўнай інфармацыі", - заявіла 7 лютага жонка зніклага беларускага журналіста Святлана Завадская, выступаючы ў вашынгтонскім бюро Радыё "Свабода" на брыфінгу "Беларусь напярэдадні выбараў".

Сьвятлана Завадзкая нагадала, што дагэтуль не дасьледаваная справа яе мужа, журналіста Зміцера Завадзкага, скрадзенага ў ліпені 2000 году. Яна прыгадала загадкавыя забойствы журналістаў Вераніка Чаркасавай і Васіля Гроднікава. Завадзкая распавяла пра сваю ініцыятыву стварэньня беларускага фонду абароны журналістаў. Яна, у прыватнасьці, сказала:

"Сёньня Беларусь знаходзіцца на гістарычным парозе. У сакавіку адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. І гэта – шанец дэмакратычных сілаў Беларусі зьмяніць сытуацыю ў нашай краіне. Зараз ёсьць адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў.

Але галоўная праблема ў Беларусі – гэта праблема альтэрнатыўнай інфармацыі. Мы ня можам данесьці да кожнага грамадзяніна краіны інфармацыю пра адзінага кандыдата: што ён ёсьць, хто ён такі, што ён за чалавек.

Я, жывучы ў сваёй краіне, ужо сёньня магу сказаць, што выбары ня будуць дэмакратычнымі і свабоднымі. Ужо цяпер перадвыбарчая кампанія вельмі несправядлівая.

Журналісты ў Беларусі, часам выпускаючы чарговы артыкул, проста рызыкуюць сваім жыцьцём. У мяне ўзьнікла ідэя стварэньня фонду дапамогі незалежным журналістам. Журналісты з-за таго, што ім трэба карміць сем`і, не павінны ісьці ў лукашысцкія, дзяржаўныя СМІ.

За гады пасьля зьнікненьня майго мужа я прайшла сем колаў пекла і, магчыма, як ніхто іншы, ведаю, што трэба журналістам і іх сем`ям, калі яны патрапляюць у бяду, калі іх абкладаюць велізарнымі штрафамі, калі іх родных выкрадаюць і забіваюць".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international