Сфармаваны выбарчыя камісіі Менска: у гарадской - тры прадстаўнікі ад апазіцыі

2010 2010-09-28T12:11:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сумесным паседжанні прэзідыума Менскага гарадскога Савета дэпутатаў і Менгарвыканкама сёння, 28 верасня, былі створаны Менская гарадская і раённыя гарадскія выбарчыя камісіі. У склад гарадской камісіі з 13 чалавек уключана 3 прадстаўнікі ад апазіцыі. У раённыя камісіі не ўвайшлі толькі пяцёра прэтэндэнтаў ад агульнай колькасці вылучаных.

Усяго ў гарадскую выбарчую камісію Менска вылучалася 20 чалавек, але прайшлі ў яе склад толькі старшыня Менскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў, старшыня Рэвізійнай камісіі Партыі БНФ Галіна Сямдзянава ды сябра Сойму Партыі БНФ Юры Хадыка.

- Тлумачэнні наконт неўключэння былі розныя, - заўважыла Галіна Сямдзянава, - прадстаўніку ад АГП, напрыклад, адмовілі з прычыны, што ён быў вылучаны раней за дазволены тэрмін. А вось непатрапіўшаму ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Менска Вінцуку Вячорку, намесніку старшыні Партыі БНФ, ды астатнім чатыром прэтэндэнтам на пасады ў раённых камісіях ад апазіцыі сказалі, што яны падалі дакументы аднымі з апошніх.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international