Стынг падтрымаў кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі: "Час гэта змяніць" (Відэа)

2010 2010-10-12T20:26:00+0300 2013-09-12T12:48:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sting4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Гулак, Sting, Валянцін Стэфановіч - супраць сьмяротнага пакараньня

Алег Гулак, Sting, Валянцін Стэфановіч - супраць сьмяротнага пакараньня

Стынг, вядомы ва ўсім свеце музыка і актывіст, падтрымаў намаганні праваабаронцаў у барацьбе за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Стынг, які выступіў з канцэртам у Мінску ў ходзе сусветнага турнэ Symphonicity [www.sting.com], сустрэўся з праваабаронцамі, каб падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў рамках апошняга этапа кампаніі, якую праводзіць Беларускі Хельсінкскі Камітэт, праваабарончага цэнтру "Вясна" і "Міжнародная Амністыя". "Час гэта змяніць", - сказаў Стынг у сваім відэазвароце.

"Прывітанне! Мяне завуць Стынг, і я супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках - таму што я веру ў чалавечую годнасць. Толькі адна краіна ў Еўропе прымяняе смяротнае пакаранне - Беларусь. Час гэта змяніць. Няхай ваш голас пачуюць, падпішыце петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, і давайце спынім гэта - раз і назаўсёды. Дзякуй.

Беларусь - апошняя ў Еўропе краіна, у якой дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне. Андрэй Жук і Васіль Юзэпчук былі пакараныя смерцю ў сакавіку гэтага года. Яшчэ двое беларускіх грамадзянінаў былі прысуджаныя да смяротнага пакарання ў траўні, іх хадайніцтвы пра абскарджанне прысуду былі адхіленыя ў верасні.

Яшчэ адзін смяротны прысуд быў вынесены ў верасні. Прысуджаныя да смяротнага пакарання атрымліваюць кулю ў патыліцу. Цела не перадаецца сваякам, яны толькі атрымліваюць паведамленне пра тое, што прысуд быў прыведзены ў выкананне. Ім таксама не паведамляюць пра месца пахавання пакаранага, што толькі ўзмацняе іх пакуты.

Апроч Стынга гэтую петыцыю падпісалі вядомыя беларусы: пісьменнікі Святлана Алексіевіч і Ўладзімір Арлоў, музыкі Лявон Вольскі (NRM) і Ўладзімір Пугач (J:Mors). Гэты крок дапаможа прыцягнуць увагу людзей ва ўсім свеце да смяротнага пакарання як да праблемы, якая не ведае нацыянальных межаў.

Стынг падпісвае петыцыю супраць сьмяротнага пакараньня у Беларусі
Стынг падпісвае петыцыю супраць сьмяротнага пакараньня у Беларусі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international