Онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

2010 2010-09-28T12:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-gulak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 верасня на сайце «Белорусских новостей» з 11.30 да 12.30 пройдзе онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Гасцямі рэдакцыі стануць старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак і прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Свае пытанні праваабаронцам вы можаце даслаць, выкарыстоўваючы форму зваротнай сувязі, альбо даслаўшы ліст на адрас naviny@naviny.by. Зарэгістраваныя карыстальнікі маюць магчымасць пакінуць свае пытанні на форуме.

Нагадаем,16 верасня БХК і «Вясна» абвясцілі старт сумеснай кампаніі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі. Праваабаронцы маюць намер даць ацэнку выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў і давесці свае высновы да беларускай і міжнароднай грамадскасці.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» маюць намер выставіць 80 доўгатэрміновых назіральнікаў і 600 кароткатэрміновых, якія асаблівую ўвагу будуць надаваць яўцы выбаршчыкаў.
«Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з'яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Мы не прадстаўляем палітычныя партыі, а таксама якіх-небудзь палітычных дзеячоў... Увесь выбарчы працэс будзе ацэньвацца намі неперадузята, зыходзячы выключна з прынцыпаў свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў, пры якіх народ нашай краіны можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні сваёй краінай і выбар кіраўніка дзяржавы», - гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international