Пінск: У гарадской камісіі прадстаўнікоў палітычных партый не будзе

2010 2010-09-27T18:42:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 27 верасня, у Пінску адбылося супольнае паседжанне гарадскога выканаўчага камітэту і прэзідыюму гарадскога савету дэпутатаў. Асноўная мэта паседжання – фармаванне гарадской камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кандыдатамі ў сябры камісіі было 17 чалавек. У выніку, была сфармавана гарадская выбарчая камісія ў складзе 13 чалавек. Як асаблівасць, варта адзначыць адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партыяў у пінскай гарадской камісіі. Адмову ва ўключэнні ў склад камісіі атрымалі прадстаўнік апазіцыйнай партыі “Справядлівы свет” і праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.

Заўтра, 28 верасня, адбудзецца супольнае паседжанне пінскага раённага выканаўчага камітэту і прэзідыюму раённага савету дэпутатаў. У павестцы дня - фармаванне пінскай раённай камісіі па выбарах прэзыдэнта РБ. Наколькі вядома, прадстаўнікі апазіцыйных партый і дэмакратычных арганізацый не вылучалі сваіх кандыдатур у гэтую камісію, таму нечаканасцяў ад яе паседжання не чакаецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international