На прадпрыемствы Бярозаўшчыны зачасцілі інфармацыйна-прапагандысцкай групы

2010 2010-09-27T18:26:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitatarr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бярозаўскім райвыканкаме вонкава (у выглядзе нагляднай інфармацыі) нічога пакуль не нагадвае пра будучыя выбары. Затое на прадпрыемствах часцейшымі сталі сустрэчы працоўных калектываў з “інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі” “ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва”, на якіх высокія службоўцы і мясцовыя кіраўнікі “інфармуюць” будучых выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміла раённая газета “Маяк” у  артыкуле “Отчётный год”.

Група ў складзе начальніка Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў Уладзіміра Сычэўскага, начальніка ідэалагічнага аддзела Бярозаўскага райвыканкама  Генадзя Курыловіча і вядучага спецыяліста гэтага аддзела Дзмітрыя Музыкі наведала  4 прадпрыемствы.

Галоўная тэма сустрэч  - абмеркаванне пытання “Апошні год пяцігодкі: выкананне рашэнняў трэцяга Усебеларускага сходу”. У гэтае пытанне ўвайшло абмеркаванне вынікаў  работы народнай гаспадаркі.

Кіраўнік групы Уладзімір Сычэўскі, выступаючы перад дзіцячым і настаўніцкім калектывам Малецкай сярэдняй школы прызываў прыкласці максімум высілкаў дзеля росквіту Беларусі.

У кожным калектыве выступаючыя падкрэслівалі, што дзякуючы граматнай дзяржаўнай палітыцы  нават пры складаных фінансава-эканамічных умовах  крызісу краіне ўдаецца   вырашаць не толькі эканамічныя праблемы, але і захоўваць сацыяльныя стандарты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international