Апазіцыя не будзе прадстаўлена і ў гарадской камісіі Оршы

2010 2010-09-27T17:07:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 верасня адбылося сумеснае паседжанне Аршанскага гарвыканкама і прэзідыума гарадскога Савета дэпутатаў, на якім разглядалася пытанне фарміравання гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта. Нягледзячы на тое, што ў склад гэтай камісіі было вылучана 5 прадстаўнікоў апазіцыі, ні водны з іх уключаны ў камісію не быў.

Больш таго, іх кандыдатуры нават не выносіліся на абмеркаванне. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Аршанскага гарвыканкама Віктар Калачоў зачытаў ўдзельнікам паседжання прапанаваны спіс з 13 чалавек, за які ўсе члены выканкама і прэзідыума Савета дэпутатаў аднагалосна прагаласавалі. Аб тым, што ў склад камісіі прэтэндуюць і іншыя кандыдатуры, на агульным паседжанні не паведамлялася.

Камісія сфарміравана з 13 чалавек, 11 з іх ужо ўваходзілі ў склад гарадзкой камісіі па выбарах падчас папярэдніх выбарчых кампаній.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international