Мазыр: Праваабаронца наракае на абмежаванасць інфармацыі пра выбарчы працэс

2010 2010-09-27T17:02:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapun_mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат  у дэпутаты Гомельскага аблсавета  Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

27 верасня мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, удзельнік кампаніі  “Праваабаронцы за справедлівыя выбары”, меў сустрэчу з кіраўніком справамі Мазырскага райвыканкаму М. Пашынскім .

Нагодай для візіта праваабаронцы з’явілася  немагчымасць яго прысутнасці  на сумесным паседжанні членаў райвыканкама і Прэзідыума райсавета па ўтварэнні Мазырскай раёнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта - з-за абмежавай інфармаванасці грамадства аб месцы і часе паседжання. Абвесткі з’явіліся толькі у апошні момант  і  ў кутку фае райвыканкама. У выходны дзень датэлефанавацца да дзяжурнага таксама было праблемна.

Спадар Целяпун прапанаваў выкарыстоўваць для аператыўнай інфармаванасці грамадства магчымасці сайта райвыканкама. Тым больш, што на сайце ёсць банер “Выбары Презідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Кіраўнік справамі станоўча паставіўся да прапановы праваабаронцы. Як супрацоўнікі райвыканкаму будуць выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі  інфармавання грамадства – пакажа час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international