Міхася Башуру перавялі з Жодзінскага ізалятару на Валадарку

2010 2010-09-25T16:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд над Міхасём Башурам можа пачацца 4-5 кастрычніка, мяркуе адвакат. Лісты Мікалая Аўтуховіча з Івацэвіцкай калёніі ідуць ў Менск 3 тыдні. Уладзімер Асіпенка атрымае даведку з волі, якая фармальна дае шанец на амністыю. На Андрэя Бандарэнку працягваюць ціснуць за адмову працаваць на шкоднай вытворчасьці.

Актывіста "Гавары праўду" Міхася Башуру перавялі з Жодзінскага ізалятару ў ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта "Свабодзе" паведаміла адвакат Тамара Сідарэнка са спасылкай на жонку актывіста.
"Жонка атрымала ад яго ліст ужо адсюль, з менскага ізалятару на Валадарскага. Разумею гэты перавод гэтак, што яго рыхтуюць да суду. У канцылярыі Цэнтральнага суду пакуль не даюць зьвестак, калі пачнецца працэс, але мяркую, што 4-5 кастрычніка ўжо мусяць пачаць. Дакладна стане вядома крыху пазьней, магчыма, ужо у панядзелак".

Тамара Сідарэнка кажа, што пра здароўе Міхася Башуры ці пра нейкія праблемы ёй нічога не паведамлялі, таму адвакат спадзяецца, што з яе падабаронным усё нармальна.

Другі падабаронны Тамары Сідарэнкі, былы вайсковец з Ваўкавыску Ўладзімер Асіпенка дагэтуль "сядзіць" ў Івацэвіцкай калёніі, дзе трымаюць і Мікалая Аўтуховіча. Тамара Сідарэнка паведаміла, што адправіла у калёнію даведку пра тое, што Ўладзімер Асіпенка ня мае запазычанасьці перад бюджэтам. Гэта можа дапамагчы ў тым, каб да вязьня была ужытая амністыя.

Што да Мікалая Аўтуховіча, новых зьвестак пра яго няма. Грамадзкая актывістка Тацяна Кім вядзе перапіску з Мікалаем Аўтуховічам ужо болей за паўгода. Апошні ягоны ліст ішоў з калёніі ў Менск ажно 3 тыдні. Тады Мікалай Аўтуховіч напісаў пра свае спадзяваньні на зьмены ў краіне.

"Напісаў, што толькі на моладзь і спадзяецца, больш няма на каго. Ад іх усё будзе залежаць, ці стане Беларусь вольнай і дэмакратычнай".

Менскі прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка рэгулярна тэлефануе з Бабруйскай калёніі свайму бацьку. Валер Бандарэнка пацьвердзіў, што на сына ціснуць за тое, што адмаўляецца працаваць на шкоднай вытворчасьці. Андрэю Бандарэнку забаранілі перадаваць прадуктовыя перадачы.

"Так, ён там увесь час не даядае. Вось езьдзіў у калёнію, паклаў яму на рахунак грошаў, але ня ведаю, ці дазволяць скарыстацца", -- кажа Валер Бандарэнка. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international