Мазыр: У грамадзянаў не прынялі заяву на вылучэнне свайго прадстаўніка ў склад выбаркаму

2010 2010-09-27T15:36:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/registr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Група  грамадзянаў з Мазыра не змагла скарыстацца правам, прадугледжаным арт. 35 Выбарчага кодэкса РБ, і вылучыць ў склад Мазырскай  раёнай выбарчай камісіі свайго прадстаўніка.   

25 верасня, каля 9.30 – 10.00 раніцы, адзін з групы грамадзянаў Рыгор Крывіцкі прынёс у райвыканкам рэгістраваць заяву, але яна не была прынятая. У кабінеце №101, які працуе па прынцыпу “адно вакно”, яму адказалі, што такія заявы там не рэгіструюцца і не прымаюцца. Супрацоўніца райвыканкаму нават не патлумачыла пенсіянеру, куды яму неабходна звярнуцца.

Супрацоўніца службы аховы не прапусціла Р. Крывіцкага ў прыёмную райвыканкама, патлумачыўшы, што субота і нядзеля выходныя дні і там нікога няма, а кіраўнік справамі райвыканкама быў, але ўжо сыйшоў.

27 верасня спадар Крывіцкі падаў скаргу на імя старшыні райвыканкама  аб парушэніі правоў групы грамадзянаў супрацоўнікамі райвыканкама. Ён патрабуе матываванага адказу на сваю скаргу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international