Бабруйск: Алена Мядзведзева праходзіць у якасці сведкі па крымінальнай справе Някляева

2010 2010-09-27T15:12:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 27 верасня, адбыўся допыт Алены Мядзведзевай. З бабруйскай  актывісткай кампаніі “Гавары праўду!” размаўляў старэйшы следчы следчага ўпраўлення папярэдняга даследчага аддзела ГУУС Мінскага гарвыканкама Дзяніс Дышчанка.

- Следчы паведаміў мне, што я іду як сведка па крымінальнай справе, заведзенай на Някляева, - распавяла Алена Мядзведзева. – Яго цікавіла, адкуль грошы, адкуль друкаваная прадукцыя, адкуль я ведаю Някляева, з якой мэтай мы збіралі подпісы за вуліцу Быкава і вылучэнне Някляева на Усебеларускі сход. І гэта пры тым, што падчас вобшуку яны знайшлі ў маёй кватэры толькі балёнікі  з надпісам “Гавары праўду!”. Я нават спытала ў следчага, “што можа быць страшнага ці крымінальнага ў балёніках?!”

Таксама Алена Мядзведзева адзначыла, што следчага Дзяніса Дышчанка вельмі цікавілі Сяргей Вазняк і Андрэй Дзмітрыеў.

- Я яму шчыра сказала, што з Вазняком і Дзмітрыевым мала знаёмая, а з Някляевым пазнаёмілася падчас працы ў выбарчым штабе Казуліна. А потым проста дапамагла арганізаваць сустрэчы з бабруйчанамі яму як паэту. Я так зразумела, што следчага цікавіла кола маіх стасункаў, - падсумоўвае Алена Мядзведзева.

Пасля Алены дапыталі яе мужа, Сяргея Сініцкага. Ён распавёў, што следчы цікавіўся справамі жонкі.

- Следчы апытваў мяне больш за паўтары гадзіны і ўвесь час задаваў адны і тыя ж пытанні - ці бачыў я грошы, куды ездзіць Алена. Я адказаў, што я сам зарабляю грошы, жонка – прадпрымальніца, таму не дзіўна, што мы можам захоўваць дома нейкія сумы. А тое, што яна часта быве у раз’ездах, неабходна па справах гандлю. Таксама следчага цікавіла, ці ведаю я партыі, якія ёсць у Беларусі. Ну а як жа я магу не ведаць іх, калі сам з’яўляюся сацыял-дэмакратам? Карацей, столькі шмат часу я там правёў – а ён усё задаваў аднолькавыя пытанні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international