Гомель: Апазіцыя не трапіла ў абласны выбаркам

2010 2010-09-27T14:29:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі апазіцыі не былі ўключаны ў склад Гомельскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Заявы на ўключэнне былі пададзены ад абласных структур партый БНФ, «Справядлівы свет» і АГП. Прэтэндавалі Віктар Хоміч (СС), Уладзімір Кацора (АГП) і Анатоль Паплаўны (БНФ). Усяго ад партый было 6 вылучэнцаў. Акрамя пералічаных, былі прадстаўнікі ЛДП, КПБ і РППіС, прадстаўнікоў якіх уключылі ў камісію, утвораную з 13 чалавек. Прэтэндавалі на ўключэнне ў яе склад 87 чалавек - 27 ад працоўных калектываў, 38 - шляхам збору подпісаў.

Улады выканалі і перавыканалі квоту: прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў у сфармаванай камісіі склалі нават 2/3. Яе сябрамі сталі тыя ж людзі, што працавалі там і на выбарах у мясцовыя Саветы 26 склікання. Цікава, што працуючы ў кіруючых органах улады, яны прайшлі ў камісію як прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Гомельская праўда» Ніна Злыдзенка - як прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз журналістаў». А намеснік старшыні упраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Аляксандр Усаў быў уключаны ў склад камісіі па заяве ад грамадзян. Есць у камісіі і дырэктар агракамбіната «Паўднёвы» Міхаіл Карнадуд, які таксама працаваў там і падчас мінулых выбараў.

Таксама сталі сябрамі камісіі прадстаўнікі саюзаў жанчын і юрыстаў, аб'яднання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане, прафсаюзаў. Цікава, што БРСМ не падаваў заяўкі на ўключэнне ў склад абласной камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international