Працягваюцца затрыманьні актывістаў па падазрэньні ў падпале расійскай амбасады ў Мінску

2010 2010-09-27T12:15:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 верасьня стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага актывіста: Ігара Трухановіча. Паводле словаў ягоных бацькоў, Ігара напярэдадні затрыманьня выклікалі на «размову», дахаты ён гэтак і ня вернуўся. У тэлефоннай размове з дзяжурным ІЧУ на вуліцы Акрэсьціна бацькам паведамілі, што Ігар сапраўды знаходзіцца ў іх, ён затрыманы да 27 верасьня па арт. КК РБ 339 (хуліганства). Болей інфармацыі супрацоўнік ІЧУ даць адмовіўся.

Як паведамляе сайт belarus.indymedia.org, крыху праясьніўся лёс Мікалы Дзядка, затрыманага падчас першай хвалі арыштаў яшчэ 3 верасьня. 24 верасьня скончыліся чарговыя, сёмыя па ліку 72 гадзіны ўтрыманьня пад вартай без прад’яўленьня абвінавачваньня. На дадзены момант Мікола пераведзены ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, яго арышт працягнуты на 10 сутак, па сканчэньні якіх яму мусяць альбо прад’явіць абвінавачваньне, альбо вызваліць.

Мікола падазраецца па арт. КК РБ 339 ч. 2 (Хуліганства) па справе, заведзенай у сувязі зь несанкцыянаванай акцыяй супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад 2009» каля Генштабу УС РБ, падчас якой на тэрыторыю Генштабу была кінутая дымавая шашка. Афіцыйнага абвінавачваньня яму не прад’яўлена.

За апошнія 2 тыдні, на допыты у ГУБАЗ і КДБ па гэтай справе выклікалі больш як 30 чалавек. Ад іх патрабавалі даць паказаньні, што менавіта Мікола Дзядок арганізоўваў гэтую акцыю, запрашаў на яе людзей, раздаваў удзельнікам маскі, вёў калёну. На некаторых аказвалі маральны ціск. Супрацоўнікі ГУБАЗа сьцьвярджалі, што калі ня будзе патрэбных зьвестак, то дапытаны сам стане саўдзельнікам гэтага злачынства, пагражалі сэксуальным гвалтам з боку іншых зьняволеных, улучэньнем у сьпісы невыязных й праблемамі на працы ў яго й ягоных бацькоў. Апошнімі днямі па гэтай справе затрымлівалі для правядзеньні допыту людзі, якія займаліся інфармацыйнай падтрымкай зьняволеных: Аляксандар Ярашэвіч, Алена Дубовік і Ганна Чарнышова.

Міколе можна дасылаць лісты падтрымкі на адрас г.Мінск, 220050, вул. Валадарскага, д. 2, Дзядку Міколу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international