Яраслава Грышчэню пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч

2010 2010-09-27T09:45:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryshchenia1.jpg

Уначы 25 верасьня ў Менску быў затрыманы маладафронтавец, лідэр праекту “Avangard People” Грышчэня Яраслаў.

Раніцай 24 верасьня Яраславу патэлефанавала жанчына і прадставілася адным з сакратароў ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча. Жанчына пытала пра сустрэчу для ўдакладненьня некаторых момантаў арганізацыі дзейнасьці ініцыятыўнай групы.

Вечарам каля 22:00 Яраслаў сустрэўся зь ёй, яна прадставілася Сьвятланай Златарэўскай і пачала распытваць пра сытуацыю й плянах на збор подпісаў, распавядаць правілы.

Аднак Яраслава зьбянтэжыла, што цікаўнасьць жанчыны выклікае колькасьць людзей у блёку – Мікалай Статкевіч ведае колькасьці людзей ды імёны.

Праз 3 хвіліны пасьля адыходу жанчыны Яраслава затрымалі людзьмі ў цывільным. У гадзіну ночы поруч Палаца спорту да маладафронтаўца падбеглі два чалавека ў цывільным і, без якіх-небудзь тлумачэньняў, сілай заштурхалі ў аўтамабіль.

Юнака завезьлі да РАУС Цэнтральнага раёна й завялі ў будынак, што знаходзіцца побач. Там яго сустрэў чалавек і, які назваўся проста Дзімам, запрасіў у кабінэт. Гутарка адбывалася бяз сьведак. У руках Дзіма трымаў шэрую тэчку. Падчас гутаркі суразмоўца зьвяртаўся да яе за падрабязнымі зьвесткамі як пра самага Яраслава, так і пра яго бацькоў (Грышчэня Сяргей і Святлана) ды дзяўчыны, якая пражывае разам з хлопцам (Суслава Аляксандра).

Спачатку чалавек пачаў распытваць Яраслава пра справы з навучаньнем ва ўнівэрсытэце, пра пляны на перадвыбарную кампанію: каго зьбіраецца падтрымліваць, ці плянуе ісьці на плошчу ў дзень выбараў.

Калі Яраслаў паспрабаваў адмовіцца тлумачыць Дзіму штосьці, яму нагадалі, што праект «Avangard People» зьяўляецца незарэгістраванай арганізацыяй і артыкул 193.1 УК РБ яшчэ ніхто не скасоўваў ды паўторна толькі штрафам Яраслаў ужо «не адмахаецца». Юнаку паведамлі, што яго маці працуе на дзяржаўны прадпрыемстве, а дзяўчына толькі што аднавілася ва ўнівэрсытэце.

Дзіма вельмі пераканаўча паказваў, што ўсё дзеяньні Яраслава падчас прэзыдэнцкай кампаніі могуць быць пакаранымі. І шкода можа быць нанесена не толькі яму, але й яго блізкім. Яраслава адпусьцілі з пастарунку толькі раніцай – каля 6-ай гадзіны.

Уначы дзяўчына Яраслава абзвоньвала ўсе станцыі хуткай дапамогі й адзьдзяленьні РАУС з пытаньнем, ці не трапляў да іх Яраслаў Грышчэня. Супрацоўнік Цэнтральнага РАУС паведаміў, што грамадзянін па прозьвішчы Грышчэня да іх не паступаў.

«Гэты выпадак паказвае, што ўлада сапраўды сумняваецца ў сваіх сілах і ў падтрымцы народа на выбарах, — камэнтуе сытуацыю Яраславаў. — Я не ведаю, хто былі гэтыя людзі, да якой структуры яны маюць дачыненьне, і чым я для іх небясьпечны. Аднак, я імя беларускага моладзевага культурніцкага праекта «Авангард» заяўляю: мы пойдзем да канца, і будзем аказваць падтрымку любой нацыянал-дэмакратычнай арганізацыі ў пэрыяд усёй кампаніі.»

"Прашу выявіць актыўнасьць праваабаронцаў у дачыненьні да падобнага кшталту сытуацыяў, бо без вашай дапамогі будзе фактычна немагчымая абарона ад падобных выпадкаў, — дадаў Яраслаў Грышчэня. — Зіма абяцае быць суровай, і мы павінны быць гатовыя да ўсяго."

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international