Бабруйск: Алену Мядзведзеву будзе дапытваць мінскі міліцыянт

2010 2010-09-27T09:25:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскую актывістку, якая падтрымлівае Уладзіміра Някляева, па тэлефоне выклікалі на допыт 27 верасня ў якасці сведкі. Пры гэтым Алену Мядзведзеву папрасілі перадаць аналагічныя запрашэнні мужу Сяргею Сініцкаму, дачцэ Вераніке Папко і суседцы Алене Чарновай.

Нагода – вобшук, які адбыўся ў кватэры Алены 18 траўня. У той дзень актывісткі не было дома. Людзі, якія праводзілі вобшук, аглядалі кватэру ў прысутнасці яе непаўнагадовай ўнучкі, канфіскавалі грошы і пашкодзілі мэблю. Праз пару дзён Алена Мядзведзева напісала скаргі ў міліцыю і пракуратуру. З тых падзеяў прайшло даволі шмат часу, але жаданне паразмаўляць узнікла ў супрацоўнікаў праваахоўчых органаў толькі зараз.

Думаю, гэты візіт мінскага міліцыянта Тышчанка, яго пасаду і імя я не разабрала, звязаны з пачаткам выбарчай кампаніі, – мяркуе Алена Мядзведзева. – Яны будуць шукаць прычыну, як укалоць Някляева і яго каманду. Бо падчас вобшуку ў маёй кватэры знайшлі 500 долараў, якія належалі маёй дачцэ. Але мне далі зразумець, што разглядаюць гэтыя грошы як “заробак” за мой удзел у кампаніі “Говори правду!” Так няўжо гэта такія вялікія грошы, што іх не можа захоўваць дома звычайная сям’я?

Таксама Алена Мядзведзева адзначыла, што спачатку не хацела ісці на допыт без позвы, але вымушаная была згадзіцца.

Я казала міліцыянту, які тэлефанаваў, што без позвы на допыты не хажу, але ён вельмі настойваў. Навучаная горкім вопытам мінулых “запрашэнняў” ведаю, што адмова прывядзе толькі да таго, што міліцыянты прыйдуць у маю кватэру, і мне прыйдзецца з імі размаўляць. Да таго ж, калі гэты візіт сапраўды звязаны з маёй скаргай у пракуратуру, ёсць шанец, што мне вернуць грошы, якія належаць маёй сям’і.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international