Павел Севярынец атрымаў папярэджаньне ад Ветрынскай сьпецкамендатуры

2006 2006-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лютага Павал Севярынец быў выкліканы да начальніка Ветрынскай спэцкамэндатуры, які вынес папярэджаньне палітзьняволенаму палітыку.

3 лютага Паўла мусіў наведаць надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Нягледзячы на ўсе міжнародныя дамоўленасьці аб недатыкальнасьці консульскага транспарту, міліцыянты арганізавалі сапраўднае паляваньне на дыпламата. Дарога ад Полацку да Малога Сітна была цалкам блакаваная міліцыянтамі, якія і затрымалі швэдзкага амбасадара.

Пасьля гэтага Севярынца выклікалі ў спэцкамэндатуру і паведамілі, што журналістам і замежным грамадзянам, якія жадаюць наведаць Паўла, трэба атрымаць дазвол Міністэрства ўнутраных справаў.

"З набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў рэжым жадае пазбавіць мяне ўсіх магчымасьцяў абменьвацца інфармацыяй з паплечнікамі і журналістамі. Але я на сто адсоткаў упэўнены - 19 сакавіка сітуацыя ў нашай краіне кардынальна зьменіцца", -- паведаміў Павал Севярынец прэс-службе "Маладога Фронту".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international