Магілёў: Агучаны планы збору подпісаў за кандыдатаў

2010 2010-09-27T09:08:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

План, які стаіць перад ініцыятыўнай групай кандыдата ў кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева, паведаміў каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” у Магілёве і кіраўнік яго выбарчага штаба Сяргей Лапуцін.

“У будучую ініцыятыўную групу па Магілёву ўвайшло больш за 200 чалавек, – гаворыць Сяргей Лапуцін. – План, які стаіць перад намі, – гэта збор не менш 20 тысяч подпісаў”.

Кіраўнік мясцовага выбарчага штаба Рыгора Кастусёва Зміцер Салаўёў адзначыў, што ў каманду іх прэтэндэнта ўвайшлі па гораду 102 чалавекі, па вобласці больш 200. План па збору подпісаў, які стаіць перад імі,– 20 тысяч па вобласці.

Каманду Алеся Міхалевіча ў Магілёве ўзначальвае Алесь Сілкоў. Ён адзначае, што па вобласці яны плануюць таксама сабраць не менш 20 тысяч подпісаў. Па словах Алеся, “у будучую ініцыятыўную групу па Магілёву ўвайшлі 94 чалавекі, але гэта не канчатковыя звесткі. Гэта звязана з тым, што пошукам людзей, якія будуць здзяйсняць збор подпісаў, займаецца некалькі чалавек. Канчатковая лічба каманды па вобласці і гораду будзе вядома толькі праз некалькі дзён”.

За Яраслава Раманчука таксама плануюць сабраць не менш за 20 тысяч подпісаў па вобласці. Кіраўніком яго штаба з’яўляецца Ўладзімір Шанцаў. “У Магілёўскай вобласці створана будучая ініцыятыўная група ў колькасці 260 чалавек, большая частка знаходзіцца ў абласным цэнтры”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Кіраўнік штабу прэтэндэнта ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча Юры Новікаў адзначае, што каманда ў Магілёве складаецца прыблізна са 100 чалавек.

“У бліжэйшы час, адразу пасля рэгістрацыі нашай ініцыятыўнай групы, мы будзем мець агульную нараду, на якой нам давядуць план па збору подпісаў у Магілёўскай вобласці. Пакуль ён не вядомы”, - адзначае Юры Новікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international