Астравец: Іван Крук не здолеў патрапіць у будучую ініцыятыўную групу Лукашэнкі

2010 2010-09-27T08:18:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kruk-ivan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спроба грамадска-палітычнага актывіста Івана Крука адшукаць сляды будучай ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку скончылася нічым.

Іван Крук, жадаючы асабіста высветліць сапраўдны рэйтынг дзейнага кіраўніка краіны сярод жыхароў Астравеччыны, меў намер увайсці ў будучую ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі, але не знайшоў у сваім раёне ініцыятараў яе стварэння. Тады ён звярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта, адправіўшы туды факс адпаведнага зместу. Аднак зварот Івана Крука быў праігнараваны: актывіст не атрымаў ніякага адказу.

Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што гэтая гісторыя можа ўскосна сведчыць пра тое, што ініцыятыўныя групы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ствараюцца негалосна і пры непасрэдным удзеле і кіраўніцтве дзяржаўных структур, а не звычайных грамадзян.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international