Ворша: СМІ ігнаруюць тэму выбараў

2010 2010-09-24T19:31:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на разгорнутую працу па фармаванні будучых ініцыятыўных групаў, у аршанскіх СМІ тэма маючых адбыцца выбараў пакуль не з'яўляецца актуальнай.

Так, мясцовая «Аршанская газета» у нумары за 16 верасня на першай паласе надрукавала маленькі тэкст "Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 19 снежня» са спасылкай на БЕЛТА. Больш ні аднаго слова пра маючую адбыцца кампанію раёнка не сказала. Затое апошнія яе выпускі перапоўненыя інфармацыяй пра бітву за ўраджай, свята гарадоў-пабрацімаў Оршы, падрыхтоўку да «Дажынак» і г.д.

Аршанская недзяржаўная газета «Тэлекам-экспрэс» не палічыла патрэбным інфармаваць сваіх чытачоў нават аб прызначэнні выбараў. На старонках газеты пераважае інфармацыя аб гарадах-пабрацімах Оршы і прыемных ўражаннях, якія засталіся ў мясцовых чыноўнікаў пасля іх наведвання ў рамках культурнага абмену.

Праграма гарадскога радыё, якая выходзіць у эфір двойчы на тыдзень, таксама абышла бокам будучую выбарчую кампанію.

На думку Сяргея Гумінскага, кіраўніка мясцовай каманды Аляксея Міхалевіча, і ўлады і грамадскасць выдатна засвоілі: якія выбары, такая да іх і цікавасць. Улічваючы, што ў апошнія гады ўсе выбарчыя кампаніі праходзяць прадказальна, па адным і тым жа сцэнары, ніякай інтрыгі ад маючай адбыцца кампаніі мясцовыя СМІ не чакаюць і не лічаць яе асвятленне важным.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international