Віцебшчына: У Паставах забаронена збіраць подпісы на плошчы Леніна, а ва Ушачах - у сталовых

2010 2010-09-23T20:46:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lenin5_remesl0395_d100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэгіянальныя ўлады вызначаюць месцы, забароненыя для пікетавання з мэтай збору подпісаў сябрамі ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За аснову выканаўчыя камітэты бяруць Закон «Аб масавых мерапрыемствах», дапаўняючы яго ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі.

Так, у Паставах забаронена збіраць подпісы на плошчы Леніна, на чыгуначных станцыях «Паставы», «Варапаева» і «Лынтупы», на аўтавакзале, ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, культуры, у адміністрацыйных будынках органаў улады, прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама ў радыусе 50 метраў ад іх. Ушацкі райвыканкам забараніў збор подпісаў на рынку, у будынках устаноў гандлю і грамадскага харчавання, а таксама на адлегласці менш за 20 метраў ад іх.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international