Гомельшчына: Моладзевыя арганізацыі аб'ядноўваюцца ў кааліцыю

2010 2010-09-23T18:45:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladaja-belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевыя недзяржаўныя арганізацыі і асобныя лідэры Гомельскай вобласці вырашылі аб'яднацца ў кааліцыю для правядзення грамадска-мабілізацыйных дзеянняў у перыяд прэзідэнцкіх выбараў. Ініцыятарам кансалідацыі выступіла ініцыятыва “Гомельскі дэмакратычны форум”, адзін з напрамкаў дзейнасці якой — моладзевы рух. Ідэю падтрымалі таксама гомельскія актывісты ініцыятывы “Маладая Беларусь”, экс-кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў Петр Філон і Аляксей Змушко, а таксама грамадская актывістка, эколаг Галіна Краўчанка.

Як патлумачыў сябра савета “Гомельскага Дэмакратычнага форума” Петр Кузняцоў, мэта кааліцыі — выкарыстаць натуральную палітызацыю і актывізацыю насельніцтва ў перыяд прэзідэнтскіх выбараў, мабілізаваць моладзь рэгіену да грамадскай дзейнасці і тым самым узмацніць моладзевыя недзяржаўныя арганізацыі з дапамогай новых актывістаў. Кааліцыя мае намер структурыраваць моладзевы рух у раённых цэнтрах і вобласці ў цэлым. «Сёння відавочна, што як раз моладзевы сегмент грамадска-палітычнага жыцця Гомельскай вобласці слабы, таму і вырашана заахвочваць да актыўнай працы новых людзей, рэалізовываць прынцыпова новыя сцэнары ў гэтым накірунку», - выказаў меркаванне Кузняцоў.

У бліжэйшы час адбудзецца арганізацыйнае паседжанне кааліцыі, а затым моладзь плануе правесці шэраг акцый у рэгіёне.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international