Магілёўшчына: На большасці афіцыйных сайтаў – ні слова пра выбары

2010 2010-09-23T16:05:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/elsmi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аналіз 21 сайта райвыканкамаў Магілёўскай вобласці, двух сайтаў Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў, а таксама Магілёўскага абласнога выканкама паказаў, што тэме выбараў амаль не ўдзяляецца ўвагі.

Сярод раённых сайтаў інфармацыю пра прэзідэнцкія выбары 2010 года на голоўных старонках размесцілі толькі сайты Асіповіцкага, Бабруйскага і Чавускага райвыканкамаў. На апошнім сайце зроблены адмысловы банер.

Інфармацыю пра выбары на ўсіх асатніх сайтах райвыканкамаў можна знайсці толькі ў архіве навінаў у рубрыцы “Навіны рэспублікі”.

На сайце Магілёўскага гарвыканкама таксама зроблены адмысловы банер. Але інфармацыі пад ім не багата – усяго адзін невялічкі артыкул пра тое, што выбары прызначаны на 19 снежня 2010 года. Сайт Бабруйскага гарвыканама ў самым “топе” мае інфармацыю пра выбары.  Акрамя гэтага ў навінах сайта ёсць інфармацыя, якая датычыцца сацыялагічнага апытання пра намер насельніцтва браць удзел у надыходзячых выбарах. Паводле яго ў выбарах мусіць удзельнічаць 90% грамадзян.

Сайт Магілёўскага аблвыканкама не мае спецыяльнага раздзелу пра выбары. Узгадкі пра гэта можна знайсці толькі ў архіве навінаў.

Трэба адзначыць, што на ўсіх афіцыйных сайтах прадстаўленая не ўласная інфармацыя, а інфармацыя БЕЛТА.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international