Баранавічы: Самыя шматлікія каманды ў Саннікава, Міхалевіча і Раманчука, трохі менш у Рымашэўскага, Някляева і Статкевіча

2010 2010-09-23T14:29:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/electorat-0203-ris.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах завяршаецца фармаванне будучых ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў і відавочна, што выбарчая кампанія будзе праходзіць актыўна. Ужо дакладна вядома, што ў горадзе ёсць прадстаўнікі ініцыятыўных групаў шасці апазіцыйных лідэраў: Алеся Міхалевіча, Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча. Пакуль няма ніякіх звестак пра колькасны склад ініцыятыўных групаў Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Гайдукевіча. Супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Сяргей Пузікаў паведаміў, што ён не валодае інфармацыяй пра стварэнне гэтых ініцыятыўных групаў.

Па звестках на сёння ў камандзе Андрэя Саннікава больш за 30 чалавек. Па словах актывіста Віктара Мезяка, 35% каманды складаюць не старыя партыйцы, а новыя людзі. У камандзе Міхалевіча – 37 чалавек. У яго камандзе найбольш вытрыманы “гендэрны баланс”: палова – дзяўчаты. У камандзе Яраслава Раманчука – 32 чалавекі, большую частку складае моладзь. Віталь Рымашэўскі мае 25 чалавек, а Уладзімір Някляеў – 22. У Рымашэўскага перавагу маюць беспартыйныя, а ў Някляева, наадварот, большасць складаюць баранавіцкія сацыял-дэмакраты. Мікалай Статкевіч мае таксама каля 20 актывістаў, большасць з якіх складаюць сябры “Народнай Грамады”.

Паводле прафесійнага складу ўсе гэтыя каманды вельмі разнастайныя. У іх уваходзяць прадстаўнікі бізнесу, творчай інтэлігенцыі, студэнты і працоўныя.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international