Мінск: Пікеты ля касцёла Святога Язэпа будуць бестэрміновымі

2010 2010-09-23T13:17:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastsel-sv-jazepa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Без затрыманняў удалося правесці 22 верасня акцыю за вяртанне вернікам касцёла святога Язэпа ў Мінску.

Нягледзячы на тое, што напярэдадні былі затрыманы каля 10 удзельнікаў пікетавання на чале з сустаршынямі аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) Паўлам Севярынцам і Віталем Рымашэўскім, працяг акцыі сабраў каля 25 чалавек. Падтрымаць вернікаў прыйшла таксама вядомая бардаўская спявачка Таццяна Беланогая, якая правяла свой канцэрт на прыступках касцёла. Такім чынам, БХД ужо сёмы дзень пікетуе будынак былога храму, у якім зараз месціцца архіў, а неўзабаве ўлады плануюць зрабіць гатэль.

Па словах Віталя Рымашэўскага, вылучанага прэтэндэнтам ў кандыдаты на прэзідэнтскую пасаду ад БХД, магчымыя далейшыя затрыманні не перашкодзяць яму падаць дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. “Калі баяцца затрыманняў, навошта ісці на выбары? Скандалы з маім удзелам толькі зробяць горш уладам. Учора ў машыне мяне спрабавалі збіваць, нават пагражалі зламаць руку… Але калі пачулі маё прозвішча і прозвішча Севярынца, то спынілі гэты гвалт”, - распавёў В.Рымашэўскі. “Настаў час быць смелымі”, - дадаў ён.

Тэрмін правядзення акцый пратэсту ля былых касцёла Святога Язэпа і кляштара бенедыктынцаў пакуль не вызначаны. Як заявіў другі кіраўнік хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец, БХД мае намер пікетаваць будынак касцёла “да перамогі, калі будзе фізічная магчымасць”.  Будынак храма і кляштара месціцца ў самым цэнтры Мінска: у некалькіх дзесятках метраў ад Немігі і некалькіх сотнях – ад Кастрычніцкай плошчы, на якой, як было абвешчана раніцай гэтага ж дня,  БХД плануе правесці масавую акцыю пратэсту разам з “Маладым фронтам” у гадавіну рэферэндума 24 лістапада. 

23 верасня, як паведаміў Павел Севярынец, на акцыі ля касцёла выступіць ужо іншы бард, а таксама пачнуць прамаўляць сваё слова будучыя кандыдаты ў прэзідэнты.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international