Сябры АГП, якія ўдзельнічаюць у кампаніях іншых кандыдатаў, павінны пакінуць партыю

2010 2010-09-23T12:57:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ogp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 верасеня  Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне аб прыпыненні сяброўства ў партыі ці выключэнні з яе тых людзей, якія працуюць у выбарчых кампаніях іншых кандыдатаў у прэзідэнты, а не кандыдата ад АГП Яраслава Раманчука.

Многія сябры партыі са згоды яе кіраўніцтва працавалі ў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. Аднак пасля таго, як Някляеў вырашыў балатавацца ў прэзідэнты, тыя, хто вырашыў падтрымаць гэтага прэтэндэнта, павінны адмовіцца ад сяброўства ў АГП - лічаць у партыі.

- Кандыдат у прэзідэнты ад партыі вылучаецца ўпершыню, гэта было рашэнне з'езду АГП, і асноўная частка людзей засталася верная партыйнай палітыцы, дакументам і дысцыпліне, - зазначыў Анатоль Паўлаў, старшыня Мінскай арганізацыі АГП. - Наша партыя ліберальна і не дыктуе людзям, як ім паводзіць сябе. Усё будзе грунтавацца на сумленні нашых сяброў і іх прыстойнасці, кожны вырашыць сам для сябе, каго яму падтрымліваць на выбарах.

- Па завяршэнні прэзідэнцкай кампаніі жаданне тых, хто захоча аднавіць сяброўства ў партыі, будзе разглядаць канкрэтная партыйная структура кожнага рэгіёну. Яна ж будзе прымаць адпаведнае рашэнне, - запэўніў сябра палітрады Анатоль Паўлаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international