Страйк супраць "антыпрадпрымальніцкай" палітыкі цяперашняй улады гатовыя падтрымаць усё больш дробных бізнэсоўцаў

2006 2006-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У прадпрымальніцкім асяродзьдзі краіны пачалося абмеркаваньне ініцыятывы, зьвязанай з правядзеньнем дробнымі бізнэсоўцамі страйку падчас працы ў Менску Ўсебеларускага народнага сходу 2-3 сакавіка.

Як паведаміў Радыё Свабода адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік, у падтрымку страйку ўжо выказалася частка гандляроў менскага гандлёвага дому "Ждановічы". У прыватнасьці, акцыю пратэсту тут ухвалілі прадпрымальнікі рынку будаўнічых матэрыялаў і радыёрынку.

Нагадаем, ініцыятыва страйку 2-3 сакавіка была агучана на нарадзе лідэраў прадпрымальніцкага руху, якая прайшла 2 лютага ў Менску. Дробныя бізнэсоўцы лічаць неспрыяльнымі цяперашнія ўмовы дзейнасьці ў гэтай сфэры. На іх думку, гэтыя ўмовы сталі наступствам "антыпрадпрымальніцкай" палітыкі цяперашняй улады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international