Барысаў: Сайт райвыканкама ўжо інфармуе аб выбарах, выканкамаўская газета – не

2010 2010-09-23T12:09:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаве атрымаць неабходную інфармацыю аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах можна на афіцыйным сайце райвыканкама. Створана спецыяльная рубрыка «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», у якой своечасова размешчана аб'ява пра тое, што «рэгістрацыя дакументаў па вылучэнні ў склад Барысаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 штодня да 26. 09. 2010 уключна». Акрамя таго, апублікаваныя ўсе нарматыўныя дакументы, якія тычацца выбараў: Календарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, інфармацыя пра тэрміны рэгістрацыі ініцыятыўных груп, форма падпіснога ліста, інфармацыя аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій па выбарах.

У той жа час мясцовая газета «Адзiнства», заснавальнікам якой з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам, у свежым нумары ні разу не згадала аб галоўнай палітычнай падзеі года.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства