Алесь Міхалевіч плануе сабраць 15000 подпісаў у кожнай вобласці

2010 2010-09-22T18:35:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-mihalevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сустрэчы с жыхарамі Слуцка, вылучанымі ў ягоную ініцыятыўную групу, палітык агучыў наступную інфармацыю. Не пазней за 24 верасня ён збіраецца падаць у Цэнтральную выбарчую камісію спіс сяброў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты і заяву аб рэгістрацыі групы. Па словах Міхалевіча, у складзе сяброў яго ініцыятыўнай групы каля 1500 чалавек. Большасць з іх –  маладыя людзі ва ўзросце 20-22 гадоў. У планах прэтэндэнта ў кандыдаты сабраць па 15 000 подпісаў у кожнай з абласцей і каля 20 000 подпісаў у сталіцы.

У размове з карэспандэнтам мясцовай газеты “Інфа-Кур’ер” Алесь Міхалевіч сказаў, чаму выбаршчыкі мусяць за яго галасаваць: “Людзі хочуць бачыць новыя твары ў палітыцы. Мой твар – самы новы”. Міхалевіч адзначыў, што гатовы адкрыта кантактаваць з прэсай у якасці кандыдата, але ў той жа час адмовіўся ўдзельнічаць у праекце “У гасцях у кандыдата”, які ладзяць газеты “Наша Ніва” і “Салідарнасць”. Умова праекта – запрасіць журналістак у свой дом. “Я адмовіўся, бо мая жонка супраць, - сказаў Алесь. - Калі не хачу вылучацца ў прэзідэнты разведзеным, мушу да жонкі прыслухоўвацца”.

“Праваабронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international