Прэтэндэнт у кандыдаты ад «Зялёных» адзначае складанасць выбарчай працы

2010 2010-09-22T17:40:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/glusharov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты цяперашняй выбарчай кампаніі Юры Глушакоў, намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя", 23 верасня падасць дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Па словах палітыка, яе колькасць можа скласці ад 300 да 500 чалавек.

Юры Глушакоў, які мае вопыт удзелу ў мясцовых і парламенцкіх выбарах, адзначае складанасць выбарчай працы на агульнадзяржаўным узроўні, што для партыі з'яўляецца першым вопытам такога роду. Акрамя таго, ён указвае на абмежаваныя магчымасці інфармацыйнага асвятлення дзейнасці кандыдатаў.

- Выказаць свае погляды і перадвыбарчую праграму можна, бадай, толькі ў электронных СМІ. Некаторыя ж незалежныя друкаваныя газэты на самой справе праводзяць палітыку ранжыравання кандыдатаў , што значна ўскладняе жыццё. І гэта думка не толькі мая, але і экспертаў, - падкрэслівае Юры Глушакоў.

Галоўным рэсурсам сваёй кампаніі патэнцыйны кандыдат бачыць актывістаў «Зялёных», якія выступаюць за праграмныя ідэі партыі, і робіць стаўку на зносіны з насельніцтвам з глазу на глаз, лічачы гэта лепшай праявай працы ў фокус-групе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international