Віцебшчына: З заказных лістоў канфіскавалі дакументы па фарміраванні ініцыятыўных груп

2010 2010-09-22T15:53:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanvert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргі ў абласную пракуратуру і Віцебскі філіял РУП «Белпошта» накіраваў віцяблянін Аляксей Гаўруцікаў. Прэтэнзіі звязаныя з тым, што два заказных лісты, якія ўтрымліваюць дакументы па фарміраванні ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева, па словах Аляксея Гаўруцікава, былі ўскрыты, і частку дакументаў канфіскавалі.

Як распавёў Аляксей Гаўруцікаў, 20 верасня ён накіраваў два лісты з дакументамі ў Новалукомль. Да адрасатаў 21 верасня абодва адпраўлення дайшлі ў пашкоджаным выглядзе. Акрамя таго, у канвертах адсутнічалі бланкі абавязкаў на прэтэндэнта ў кандыдаты Уладзіміра Някляева.

Адзін з адрасатаў, Пётр Баравік, які атрымаў пашкоджаны ліст, звярнуўся ў Чашніцкі РАУС (Навалукомль знаходзіцца ў Чашніцкім раёне). Ён папрасіў супрацоўнікаў праваахоўных органаў правесці экспертызу на ўтрыманне ў канверце небяспечных для жыцця і здароўя рэчываў, у прыватнасці, радыенуклідаў. Аднак, па словах Аляксея Гаўруцікава, Пятру Баравіку не толькі адмовілі ў правядзенні экспертызы ўскрытага ліста, але і прымусова змясцілі яго ў псіхіятрычную клініку (П. Баравік значыцца на ўліку ў сувязі з псіхічным захворваннем).

Аляксей Гаўруцікаў лічыць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі па прымусоваму змяшчэнню П. Баравіка ў псіхіятрычную клініку неправамернымі і патрабуе расследаваць і даць прававую ацэнку гэтаму факту і фактам ўскрыцця заказных паштовых адпраўленняў.


"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international